ШАГ 5

Кожны, хто ўнёс свой уклад у справу росквіту краіны фізічнаю або маральнаю працаю, з'яўляецца высакародным і карысным грамадзянінам.

Ян Чачот

 

У ДУА «Сярэдняя школа в. Клейнікі ім. Ю. В. Харытончыка» адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў праводзіцца кожны чацвёрты чацвер месяца пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» з мэтай фарміравання кампетэнцый актыўнага грамадзянства і мае на ўвазе валоданне навучэнцамі крытычным мысленнем, аналітычнымі і камунікатыўнымі ўменнямі.

У рамках рэалізацыі праекта ўся праца была размеркавана па блоках:

  • этап планавання – запрашэнне на адзіны дзень інфармавання гасцей і вызначэнне мэт мерапрыемства ў адпаведнасці з тэмай адзінага дня інфармавання для навучэнцаў.
  • этап падрыхтоўкі – вызначэнне месца і часу правядзення мерапрыемства, складу яго ўдзельнікаў, стварэнне інфармацыйных матэрыялаў з назвай тэмы мерапрыемства і месца яго правядзення, вырашэнне іншых тэхнічных і арганізацыйных пытанняў.
  • правядзенне ток-шоу (45 хвілін +) – знаёмства ўдзельнікаў з запрошанымі гасцямі, выступленне гасцей у суправаджэнні відэаролікаў са спасылкай на Belta.

Для ўдзелу ў адзіным дні інфармавання «ШАГ 5» 24 студзеня 2019 у якасці гасцей былі запрошаны:

старшыня галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч ПРАСМЫЦКІ,

намеснік старшыні аддзела па адукацыі Брэсцкага райвыканкама Алена Вячаславаўна Бурава,

Дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання Людміла Міхайлаўна Скалковіч і Яўген Дзімітрыевіч Дзяменцьеў.

Непадробная цікавасць да гэтага мерапрыемства выклікана прысутнасцю высокапастаўленых гасцей у сістэме адукацыі і мясцовага кіраўніцтва.

У 15.00 гадзін у адным з навучальных кабінетаў была асветлена тэма «Беларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі».

53 навучэнцы 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні сучасных падзей і змаглі даведацца пра самыя галоўныя сацыяльна - палітычныя, культурныя і іншыя падзеі месяца. Змест пытанняў быў абумоўлены тэматыкай дня інфармавання:

  1. Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці.
  2. ХV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта Беларусі.

- XXIII Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба”.

- Спартсмены НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў «Залатой шайбы».

Для лепшага засваення матэрыялу выкарыстоўваліся відэа- і фота прэзентацыі, аформлены наглядны матэрыял па блоках у рамках рэалізацыі ток-шоу.

Таксама ў ходзе адкрытага дыялогу "100 пытанняў даросламу» вучні цікавіліся пытаннямі, якія датычацца паступлення ў ВНУ і СНУ, выкананне патрабаванняў Статута школы і жыццёвыя перспектывы моладзі. Быў прапанаваны варыянт ананімных пытанняў (спецыяльны кейс пытанне – адказ), але, улічваючы актыўную жыццёвую пазіцыю нашых вучняў, усе пытанні былі без сарамлівасці зададзены напрамую.

Дадзенае мерапрыемства было канструктыўным, эмацыйным і выклікала цікавасць ва ўсіх удзельнікаў.

Выказваем падзяку ўсім гасцям за адкрытыя зносіны і дыялог, якія адбыліся!

Фотасправаздача аб правядзенні мерапрыемства змешчана на сайце школы, у раённых і абласных СМІ (газета «Заря», «Заря над Бугам»), у выпуску рэгіянальных навін тэлеканала «Беларусь 4. Брэст» ад 2019/01/25 -

http://www.trkbrest.by/10229-shkola-aktynaga-gramadzyanna-vdea.html

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Юлія Юр'еўна Пятручык