Правила аттестации

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 30.05.2017, 8/32073

 ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 мая 2017 г. № 46

 

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі

Беларусь ад 22 жніўня 2012 г.101

 

На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 
  1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. № 101 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сi стэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473; 13.05.2014, 8/28651; 06.12.2014, 8/29333)
наступныя змяненнi і дапаўненні:
  • пункт 2 выключыць;
  • у Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай гэтай пастановай:
  • пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«4. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца на прысваенне або пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыя).
Атэстацыя праводзіцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, а настаўнікаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), акрамя таго, – на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
Атэстацыя праводзіцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» у выпадках, якія вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Інструкцыі.»;
  • пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«5. Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка або па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей – ІП).
Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.
Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (са згоды педагагічнага савета ўстановы адукацыі (савета ўстановы адукацыі), ІП можа праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў дачыненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у працы на педагагічных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў, члены атэстацыйных камісій, створаных у адпаведнасці з пунктамі 14 і 15 дадзенай Інструкцыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай.
Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі не павінна праводзіцца больш за адзін раз у пяць гадоў.»;
1.2.3. пункт 6 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
«Кваліфікацыйная катэгорыя прысвойваецца педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе, для якой прысваенне кваліфікацыйных катэгорый прадугледжана адпаведнай кваліфікацыйнай характарыстыкай.»;
  • пункт 7 выключыць;
  • з пункту 12 словы «(падлягаюць абавязковай атэстацыі)» выключыць;
  • з часткі першай пункта 17 словы «да 31 сакавіка бягучага навучальнага года» выключыць;
  • у частцы першай пункта 18: абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй– пятай і сёмай пункта 19, пунктамі 20 і 201 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай, другой и шостай пункта 19 дадзенай Інструкцыі;»; 
абзац чацвёрты пасля слова «спецыялістаў» дапоўніць словамі «, акрамя выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй–шостай пункта 19 дадзенай Інструкцыі,»;
1.2.8. у пункце 19:
частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Асобы, якiя атрымалi дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.»;
у частцы шостай:
словы «якiм прысуджана вучоная ступень» замяніць словамі «якія маюць вучоную ступень»;
слова «прысвоена» выключыць; пасля часткі шостай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
«Педагагічныя работнікі, якім кваліфікацыйная катэгорыя прысвоена ў замежных краінах, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.»;
частку сёмую лічыць часткай восьмай; у частцы восьмай словы «першай–шостай» замяніць словамі «першай, другой і
чацвёртай–шостай»; 1.2.9. пункт 20 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасці педагагічных работнікаў, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі, на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
акампанiятары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, музычнага кiраўнiка, метадыста, канцэртмайстра ці педагога дадатковай адукацыі;
выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, культарганізатара, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi-метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі , метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальніка-метадыста, кіраўніка фізічнага выхавання, музыкальнага кіраўніка, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага ці педагога-арганізатара;
інструктары па фізічнай культуры, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, кіраўніка фізічнага выхавання, ці педагога дадатковай адукацыі;
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка , выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, метадыста, інструктара па фізічнай культуры, педагога дадатковай адукацыі ці педагога-арганізатара; 
канцэртмайстры, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, метадыста, акампаніятара, музычнага кiраўнiка ці педагога дадатковай адукацыі;
майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка ці метадыста;
метадысты, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра ці педагога дадатковай адукацыі;
настаўнiкi, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста ці майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
настаўнiкi-дэфектолагi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка ці метадыста;
педагогi сацыяльныя, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, культарганізатара, метадыста, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара ці педагога дадатковай адукацыі;
педагогi-арганiзатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка, культарганізатара, метадыста, педагога-псіхолага ці педагога сацыяльнага;
педагогi-псiхолагi, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка, выкладчыка, метадыста, выхавальнiка дашкольнай адукацыі ці выхавальніка;
педагогі дадатковай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, інструктара па фізічнай культуры, канцэртмайстра, акампаніятара ці педагога-арганізатара.
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.»;
1.2.10. у пункце 201: 
пасля слова «першай» дапоўніць словам «, вышэйшай»; словы «, на прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі
Беларусь» выключыць; 1.2.11. у пункце 22:
у абзацы трэцім часткі першай словы «абавязковую атэстацыю» замяніць словамі «атэстацыю на пацвяржэнне кваліфікацыйнай катэгорыі»;
частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый, пацвярджэння другой і першай кваліфікацыйных катэгорый не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзенні атэстацыі.»;
1.2.12. у пункце 23:
у частцы першай:
абзац другі выкласці у наступнай рэдакцыі: «вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага;»; 
з абзаца трэцяга словы «за перыяд, вызначаны ў абзацы другім дадзенай часткі» выключыць;
абзац другі часткі пятай пасля слова «прысваенне» дапоўніць словам «(пацвярджэнне)»;
частку шостую выключыць; 1.2.13. пункт 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«24. Атэстацыя праводзіцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi – пры прысваенні (пацвярджэнні) другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркi – пры прысваенні (пацвярджэнні) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».»;
  • пункты 25 і 26 выключыць;
  • падпункт 30.7 пункта 30 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«30.7. педагагічныя работнікі, пад кiраўнi цтвам якіх непрафесiйным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасцi прысвоена (пацверджана) найменне «народны» («узорны») або званне «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».»;
1.2.16. пункт 34 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«34. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.
Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
Размеркаванне педагагічных работнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадаткам.»;
1.2.17. пункт 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«35. Метадычнае забеспячэнне экзамену, які праводзіцца пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», у дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» вызначаецца гэтымі ўстановамі.
Метадычнае забеспячэнне атэстацыі (за выключэннем атэстацыі выкладчыкаў вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) прафесійнага кампаненту і майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыі) вызначае дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».
Метадычнае забеспячэнне атэстацыі выкладчыкаў вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) прафесійнага кампаненту і майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыі вызначае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі».»;
  • у пункце 36 слова «інтэрнэт-рэсурсе» замяніць словамі «сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт»; 
  • у пункце 37:
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Камісіі ствараюцца па напрамках педагагічнай дзейнасці рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі да 1 снежня.»;
частку трэцюю выключыць;
  • з часткі другой пункта 49 слова «абавязковай» выключыць;
  • пункт 51 пасля слоў «камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі» дапоўніць словамі «ў 5-дзённы тэрмін»;
  • дапоўніць Інструкцыю дадаткам наступнага зместу:

«Дадатак

да Інструкцыі аб парадку правядзення

атэстацыі педагагічных работнікаў

сістэмы адукацыі (акрамя

педагагічных работнікаў з ліку

прафесарска-выкладчыцкага складу)

Размеркаванне педагагічных работнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыі

Ещё в этом разделе