Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

13.03.2020

З 9 па 14 сакавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Вучні 5-11 класаў з вялікім жаданнем і цікавасцю прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах і віктарынах, пісалі пажаданні роднай Беларусі, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

Вучні 10 класа прадставілі відэаролік “Настаўнікі пра беларускую мову”.

Завяршыўся тыдзень квэст-гульнёй “Мы дасціпныя беларусы”, дзе вучні 7 класаў паказалі свае веды па мове, літаратуры, гісторыі і культуры нашай Беларусі.